- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Цвермы: вяртанне святыні. 28 траўня 2007 года асвечана адноўленая капліца ў Цвермах. Цвермы. Гэтая невялікая вёсачка, якая знаходзіцца за 12 км ад Ліды, мае сваю цікавую гісторыю, цесна звязаную з капліцай. Капліца знаходзіцца ў лесе недзе за кіламетр ад вёскі. Аб яе ўзнікненні ў касцельных паперах захаваліся наступныя звесткі. Некалі з даўніх часоў у тым месцы стаяў крыж з драўлянай фігуркай Ісуса Хрыста, а побач шматвекавая хвоя. Да крыжа мясцовыя людзі ставіліся з вялікай павагай. Аднойчы была вялікая бура, якая паваліла крыж. Жыхар вёскі Стэфан Валяль (згодна касцельных дакументаў памёр у 1787 г.) забраў фігурку дахаты і паклаў у спіжарню.