- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
На ажыўлены ммесцы горада Ліды, паблізу Фарнага касцёла ў скверы па вуліцы Савецкай, узвышаецца бронзавая фігура Францішка Скарыны – вялікага гуманіста, першадрукара, мастака-графіка, пісьменніка, вучонага энцыклапедыста, беларускага асветніка і выдатнага дзеяча культуры эпохі Адраджэння. Мудра і проста вырашана мастакоўская задума: паказаць сапраўднага Скарыну, сына зямлі беларускай. Пастава першадрукара – постаць у рост.