be
pdf

Лідскі Летапісец № 3-4 (43-44) 2008

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

3-5 кастрычніка 2008 года Ліда адзначыла 685 гадоў з дня заснавання. Пасля доўгага змагання на Лідчыну вернута гістарычная праўда, і адлік гадоў горад пачаў весці ад 1323 года, калі Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Гедзімін загадаў заснаваць Лідскі замак. Пра значнасць гэтай падзеі можна коратка сказаць наступнае. Барацьба лідскіх краязнаўцаў за вяртанне сапраўднай даты заснавання горада пачалася адразу пасля 1980 года, калі камуністычныя ўлады ні з таго - ні з сяго прызначылі дату заснавання Ліды на 1380 год. Але саматужных краязнаўцаў 80-х ніхто слухаць не збіраўся, ды і сказаць уголас яны што-небудзь не маглі. Гістарычныя веды пра Ліду, ды і пра Беларусь наогул былі крайне абмежаваныя. Камуністы сышлі. Але і за дзесяць гадоў незалежнай Беларусі ў Лідскім пытанні нічога не змянілася. Хіба што, загаварылі пра тры даты: 1180, 1323 і 1380 гады. Пры гэтым дату 1180 "падагравалі" з адной мэтай - каб не дапусціць наўпроставага сутыкнення датаў 1323 і 1380. Але яно было непазбежнае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лідскі Летапісец
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2008-12
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Copyright: © 1997-2008 by Лідскі Летапісец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org