- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Традыцыя вярнулася. З надыходам сёлетняй зімы Лідск і замак набыў новае функцыянальнае прызначэнне. У старажытнай цвердзі залілі каток, які адразу стаў самым папулярным у горадзе. Спорткамітэт арганізаваў пракат канькоў, а на варотах замка адразу ж з’явіліся аб’явы з прапановамі канькі прадаць. Хаця каток у Лідскім замку і не такая ўжо навіна, як можа падасца. Яшчэ перад вайной, пры міжваеннай Польшчы ў замку заліваліся каткі. Археолаг Алег Трусаў, які вёў раскопкі ў замку распавядае, што падчас раскопак у замку знаходзілі канькі “снягуркі”, якімі карысталіся ў тыя часы.