- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Караль Падчашынскі (7 лістапада 1790, в. Жырмуны на Гродзеншчыне — 7 красавіка 1860) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, прафесар Віленскага ўніверсітэта. Перабудаваў інтэр'ер Аулы (Калоннай залы) у будынку ўніверсітэта. Іншай працай Падчашынскага як архітэктара-інтэр'ерыста стала цяперашняя прафесарская чытальная зала на трэцім паверсе ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта. Яшчэ ў 1806 годзе архітэктар імператарскага Віленскага ўніверсітэта Міхал Шульц рэканструяваў гэта памяшканне ў залу для для мінералагічнага музея. У 1819—1822 гадах Падчашынскі стварыў столь з глыбокімі кесонамі з разеткамі і фрыз з арнаментам лісця аканта на сінім фоне.