- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэзіі Міхася Башлакова ўласцівы адкрытасць і эмацыянальнасць. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» — гэта горкая праўда пра чарнобыльскую трагедыю. Перш чым надрукаваць паасобныя ўрыўкі, паэт чытаў яе ў шматлікіх аўдыторыях роднай Гомельшчыны, даносячы да людзей тое, пра што тады ні пісаць, ні гаварыць не дазвалялася. Магчыма, пагэтаму слухачы ўспрымалі паэму зацікаўлена, усхвалявана, суперажываючы шчырым, балючым радкам, у якіх білася, крычала, плакала само жыццё.