Літаратурная Беларусь, №2, 2023
2023-02-24 20:55
Прапануем вашай увазе новы нумар штомесячніка «Літаратурная Беларусь».
Прапануем новыя творы беларускіх літаратараў у вершах і прозе, перачытваем класіка Максіма Іванавіча Гарэцкага, згадваем Яна Скрыгана і яго працу ў галіне культуры мовы, гаворым пра актуальнае і незаслужана забытае ў нашай культуры.
Рубрыкі выпуску:
ЮБІЛЕЙ: да 130-годдзя Максіма ГАРЭЦКАГА — перачытваем алегарычныя і экзістэнцыйныя «Скарбы жыцця» беларускага класіка
ПАМЯЦЬ: артыкул Алеся АКУЛІЧА «Песні свабоды» — да 120-годдзя
аднаўлення беларускамоўнага друку.
ПАЭЗІЯ: новая нізка вершаў Фелікса БАТОРЫНА «Сон з маіх вачэй».
ЧЫТАЛЬНЯ: два апавяданні
Людмілы АНДЗІЛЕЎКА.
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў
Алеся НАРКЕВІЧА «А час — нібы агонь».
ПРОЗА: апавяданне
Віктара ВАРАНЦА «Знаходка».
ЭСЭ: літаратурныя згадкі
Андрэя ФЕДАРЭНКІ пра
Яна СКРЫГАНА.
ГІСТОРЫІ: роздумы
Язэпа ЯНУШКЕВІЧА пра лёсавыя і творчыя шляхі
Вінцэнта ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА — да 215-годдзя камедыёграфа і грамадзяніна.
Прыемнага чытання!Знайсці свежы і мінулыя выпускі нашага выдання можна на сайце
Інтэрнэт-бібліятэкі KAMUNIKAT.
Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай
старонцы ў Facebook.
А таксама запрашаем падпiсвацца на наш
Telegram.
У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!Каманда
"Літаратурнай Беларусі"