«Літаратурная Беларусь» №3, 2023
2023-03-13 21:57
Вашай увазе – сакавіцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь».Згадваем юбіляраў месяца -
Францішка Аляхновіча і
Тодара Кляшторнага, друкуем новыя гарадзенскія вершы
Дануты Бічэль, эсэістыку
Адама Глобуса, паэзію і прозу, публіцыстыку і пераклады.
Рубрыкі выпуску:
ЮБІЛЕЙ: артыкулы да 140-годдзя «бацькі беларускага тэатра» Францішка АЛЯХНОВІЧА
ЮБІЛЕЙ: 120-годдзе «верніка паэзіі» Тодара КЛЯШТОРНАГА
ПРОЗА: абразкі
Лявона ВАЛАСЮКА «Прадчуванне перамен»
ПАЭЗІЯ: новыя вершы
Дануты БІЧЭЛЬ
ЧЫТАЛЬНЯ: «Аўтапартрэт у шаўковай кашулі»
Адама ГЛОБУСА
ПАЭЗІЯ: вершы
Дар’і ЛІС, Алы НІКІФОРСКАЙ і Аліны ПАЎЛОЎСКАЙ
ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра «іспанскіх арфеяў» Лопэ дэ ВЕГА і Мігеля дэ СЕРВАНТЭСА
ПЕРАКЛАДЫ: выбарка рускай вершаванай сатыры канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў (Уладзімір САЛАЎЁЎ, Леанід ТРЭФАЛЕЎ, Дзмітрый МІНАЕЎ, Уладзімір ЛІХАЧОЎ, Васілій КУРАЧКІН, Аркадзій БУХАЎ) у перастварэнні
Генрыха ДАЛІДОВІЧА
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Знайсці свежы і мінулыя выпускі нашага выдання можна на сайце
Інтэрнэт-бібліятэкі KAMUNIKAT.
Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў
Facebook.
А таксама запрашаем падпiсвацца на наш
Telegram.
Прыемнага чытання! У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!