Літаратурная Беларусь” — чытаць лістападаўскі нумар
2024-11-12 21:12
Выйшаў свежы лістападаўскі выпуск штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У нумары чытачы знойдуць новыя вершы Алеся Камоцкага і Кацярыны Сянкевіч, прозу Уладзіміра Васька і Ігара Сідарука, эсэістыку і крытыку, успаміны і іншае.
ЗМЕСТ
ГРАМАДА: Кастусь ТАРАСАЎ пра «Першыя Дзяды ў Менску»
УСПАМІНЫ: згадкі Марыі БАРАВІК пра Міколу АЎРАМЧЫКА і Віктара НЕСЦЯРОВІЧА пра Ніла ГІЛЕВІЧА
ЭСЭ: Марыя НОВІК — «Два возеры Ніны Мацяш»
ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Алеся КАМОЦКАГА «Звон залаты»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Ігара СІДАРУКА «Ліфт»
ПАЭЗІЯ: «Сляды слоў» Кацярыны СЯНКЕВІЧ
ПРОЗА: аповед «Злыдух» Уладзіміра ВАСЬКО
КРЫТЫКА: водгукі на кнігі Ганны ШАКЕЛЬ «Цела Мігдалу», Аксаны СПРЫНЧАН «Народны каляндар школьніка» і Антося УЛАСЕНКІ «Рунь дасонечных зярнятаў»
ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра італьянскага сатырыка, публіцыста і драматурга П’етра Арэціна (1492—1556) — «Арэцінец з чыквечэнта»