- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці, і былая Расійская імперыя пайшла б далей не ленінскім шляхам. Савецкі ўрад нанёс паражэнне не толькі народнаму волевыяўленню, але парламентарызму і дэмакратыі, ступіў на сцяжыну да сваёй дыктатуры. Беларускі рух, што да снежня 1917 года набыў досыць значны размах і мог на законным грунце аформіцца ў нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт краю, з-за мяснікоўскага насілля апынуўся ў крызісе: той-сёй з відных дзеячаў марнеў за кратамі, іншыя мусілі пайсці ў глыбокае падполле. (Генрых Далідовіч, Ад БНР — да Беларусі, фрагмент)