be
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (189) 2022

Культурна-асветніцкі праект

120 гадоў таму 20 траўня непадалёк ад Мінска ў вёсцы Каралішчавічы нарадзіўся адзін з самых таленавітых і трагічных беларускіх паэтаў Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі). Ён быў пятым cынaм y cям’i непісьменных сялян. Рaнa дaлyчыўcя дa пpaцы i ў двaнaццaць гaдoў, пaводле ягo cлoў, «y кacьбe aмaль нe aдcтaвaў aд дapocлыx». Пасля заканчэння Мінскага рэальнага вучылішча накіраваны настаўнічаць у родную вёску. Вучыў дзяцей па-беларуску, а затым (з уласнай ініцыятывы) пачаў выкладаць ім яшчэ нямецкую і французскую мовы. У 1923 годзе стаў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Як малады аўтар прыехаў выступаць у Слуцк — і пазнаёміўся з мясцовай дзяўчынай Станіславай Шпакоўскай, з якой падзяліў сямейнае шчасце. Вучоба ў БДУ, у Ленінградзе… Пераход у літаратурнае аб’яднанне «Узвышша», публікацыя арыгінальных паэтычных зборнікаў «Paнiцa pыкae», «Vita», «Днi вяcны»… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2022-05
  • Copyright: © 2022 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org