- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
7 снежня 2018 года спаўняецца 90 гадоў Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь. Бацька яго, Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, — адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, быў абраны акадэмікам у снежні 1928 года, калі ў Менску нарадзіўся яго другі сынок, названы ў гонар правадыра племя радзімічаў, што жылі ў старажытнасці на ўсходзе нашай краіны. Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі — аднагодак цяперашняй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На сайце акадэміі пра Р. Г. Гарэцкага можна даведацца, што ён вучоны ў галіне геалогіі і геатэктонікі, з’яўляецца замежным членам Расійскай адэміі навук, доктарам геолага-мінералагічных навук, прафесарам, Заслужаным дзеячам навукі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР, а таксама Прэміі НАН Беларусі і Прэміі Расійскай АН, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і іншымі адзнакамі.