be
pdf

Літаратурная Беларусь 11 (159) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

PLR (Public Lending Right) — кароткая абрэвіятура, вядомая кожнаму пісьменніку ў краінах Еўрапейскага Саюза. Яе можна перакласці так: права на ганарар аўтарам за бясплатнае выкарыстанне іх матэрыялаў/твораў у публічных установах. Дзейнічае права наступным чынам: чытач прыходзіць у бібліятэку, замаўляе кнігу, а дзяржава выплачвае пісьменніку-аўтару за гэта грошы. Выплаты залежаць ад таго, як часта бралі кнігу. Для аўтара ў любой краіне свету рэалізацыя гэтага права вельмі важнае, паколькі дазваляе атрымліваць фінансавую дапамогу для далейшай творчасці. Права на ганарар за кнігі, што знаходзяцца ў публічным бясплатным карыстанні, не ўзнікла само па сабе — гэта вынік доўгага працэсу, і канешне ж, барацьбы аўтараў за свае правы. Так, Марын Дафі, пісьменніца, якая цягам 20 гадоў змагалася за гэтае права ў Брытаніі (яно было прынятае ў 1979 годзе), характарызуе PLR наступным чынам: «У першую чаргу PLR падтрымлівае прынцып «няма карыстання без аплаты», што ляжыць у аснове канцэпцыі «справядлівай ці заслужанай узнагароды», якая ў сваю чаргу распаўсюджваецца на ксеракапіраванне і лічбавы распаўсюд. Гэтая канцэпцыя абапіраецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, згодна з ёю мы маем права атрымліваць прыбытак ад любой эксплуатацыі нашай працы. Калі сцвярджаецца, што гэта перашкаджае іншаму агульначалавечаму праву — доступу да ведаў ды культуры — наш адказ просты: дзеянне гэтага прынцыпу дазваляе нам ствараць кнігі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11
  • Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
  • Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Copyright: © 2019 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org