- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 снежня ў Стакгольме адбылося ўручэнне найпрэстыжных у свеце Нобелеўскіх прэмій. Шведская акадэмія ўганаравала ёй беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. У той жа дзень адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне і банкет у Блакітнай зале Стакгольмскай ратушы, дзе першая беларуская нобелеўская лаўрэатка выступіла з прамовай, у якой з удзячнасцю згадала Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, расказала (па-расійску) свету пра Беларусь і звярнулася да беларускай мовы.