- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што і радуе, і адначасова бянтэжыць. Радуе, бо нягледзячы на няпростае становішча нашай пісьменніцкай арганізацыі, яна, тым не менш, папаўняецца, расце. Бянтэжыць, засмучае тое, што праз адсутнасць неабходнай матэрыяльнай базы Саюз не мае магчымасці нармальна ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць, а гэта значыць — не толькі распрацоўваць літаратурна-культурніцкія праекты і праграмы, праводзіць канферэнцыі, «круглыя сталы», семінары, прэзентацыі, вечары памяці і г.д., але, апрача ўсяго гэтага, не ў стане ствараць умовы, спрыяць таму, каб яго сябры маглі асабіста сустракацца, бачыцца, раіцца, дзяліцца сваімі задумамі і планамі, інакш кажучы: мець пэўную апору і стымул у сваіх творчых і чалавечых узаемастасунках. Вядома, пісьменніцкая справа — справа найперш індывідуальная, так бы мовіць, аднаасобніцкая, але ж…