be
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (42)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Вяртанне дадому, адкуль ніколі і не сыходзіў. Дзесьці там на ўскрайку неба, над чорным шчарбатым лесам вісела ўсім знаёмая, але ад гэтага не менш таямнічая поўня. Спрадвечнае жыццё кацілася пад гэтым лупаватым нябесным вокам як тое кола «Сансары». Дробненькія зорачкі, як мізэрныя дзіркі ў чорным радне, слязліва імглелі, і не было ім ніякага клопату аб тым, што робіцца ўнізе, як і чым жывуць там людзі. Магчыма, неба, якое паэты называюць «тварам бога», нават і не ведае пра людзей, яно нас не заўважае, як і мы не заўважаем мураўёў ці якіх-небудзь яшчэ больш дробных істот. Неба з тварам далёкага і жорсткага Бога жыве сваім жыццём, а насельніцтва Зямлі, якое і засяліла гэтае самае неба Багамі, «Касіяпеямі», «Скарпіёнамі» і ўсялякімі «Мядзведзіцамі» жыве па-свойму, як умее. Сярод людскога разнамоўя, якраз пасяродку Еўропы, жыў і жыве мой народ. Пералескі, рачулкі, азёркі, вёскі ды невялічкія мястэчкі, можа, якая жменя больш-менш вялікіх гарадоў, спаскуджаныя меліярацыяй балаты — вось і ўся нашая зямля, старажытная і сівая, якая ўсё аніяк не прыладкавалася жыць сваім розумам.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-04
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2010 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org