- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай выдаў ён свой пераклад Бібліі; на тэлебачанні пройдзе на гэтую тэму чарговае ток-шоў з удзелам ідэалагічных культуртрэгераў, будзе адзначаны ўсеславянскі характар скарынаўскай дзейнасці; Нацыянальная бібліятэка прэзентуе факсімільнае выданне кніг Скарыны, прафундаванае банкірамі — няважна, што купіць яго будзе нерэальна; згадаюць разок палачаніна і ў школе на ўроку — але дзеткі разам з бацькамі забудуць адсвяткаваць 6 жніўня 2017 года, бо ў іх будуць больш важныя канікулярныя справы, звязаныя з каляндарна-палявымі работамі.