- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з таксама мяркуемымі парэшткамі яго брата. Неафіцыйная версія таксама агучваецца ў народзе, «вітае» ў вуснай і пісьмовай форме, і яна менш аптымістычная. Паводле яе, хочуць, маўляў, нам абвесціць, што і там, і там, ці хоць як мінімум у Беларусі, ДНК Каліноўскага не выяўлена… У другой версіі не так шмат смешнага, як здаецца на першы погляд. Сённяшнія беларускія ўлады не адзін год пераследуюць тых актывістаў, якія прыязджаюць у Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў. Каму-каму, а ім, уладам, яўна непатрэбна, каб ДНК Каліноўскага знайшлося ў Беларускай зямлі. Ім было б лепш, каб і імя яго не гучала ў беларускім паветры. Чыё заўгодна хай гучыць! Пра расейскіх Сцяпана Разіна ці Емяльяна Пугачова нават у школе можна распавядаць, а вось Каліноўскі — нешта іншае… Да яго асаблівыя адносіны ў сённяшніх кіраўнікоў Беларусі… І рэч не ў асабістых сімпатыях ці антыпатыях нашых чыноўнікаў да тых ці іншых гістарычных постацяў. Справа ў адносінах гэтых гістарычных постацяў да ўлады ўвогуле…