- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае немагчыма было паверыць 15 гадоў таму, калі ў ліпені 2007-га выйшаў першы нумар «Літаратуркі». Не хочацца верыць у гэта і цяпер…Вось перадмова-анонс з таго ўжо няблізкага выдання: «“Літаратурная Беларусь” — гэта супольны праект Грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і тыднёвіка “Новы час”, гэта альтэрнатыва адабранай у старэйшай творчай арганізацыі Беларусі і цяпер падкантрольнай уладам газеце “Літаратура і мастацтва”. Гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты. Гэта імкненне супрацьстаяць татальнаму замоўчванню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ. Гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі. Гэта напамін аб тым, што Беларусь — і дзяржаўная, і літаратурная — створана найперш пісьменнікамі, і яна патрабуе іхняй новай працы і апантанасці. «Літаратурная Беларусь» — новы час чытання»… Час не выбіраюць.