- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А што іхныя душпастыры, служкі Хрыстовы? Можа, яны дзень і ноч змагаюцца з усіх сіл, каб спыніць бойню, уратаваць сотні маладых жыццяў? Можа, аб’явілі, як у свой час Льву Талстому, анафему, прынамсі, забойцам пасажыраў няшчаснага «Боінга»? Можа, кідаюцца ўласнымі целамі разгара дзіць, раздзяліць братазабойцаў, прасвятліць іхнія атручаныя мазгі? Не! Яны дзеляць пасады, заўзята спрачаюцца, пад якім «амафорам» ім будзе лепей: Маскоўскага патрыярхата ці Канстанцінопальскага… А мяркуючы па жыватах і шчоках, вайна не папсавала ім апетыт.