- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даследнік рэчаіснасці Разанаў — загадка. Разанаў — разэнкрэйцэр. Разанаў — і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае нормы і парушае законы. Пачынаючы з «Каардынатаў быцця», любы ягоны зборнік — дастатковы для дысертацыі. Разанаў — Крэпасць, аб якую ламаюцца паэталагічныя дзіды… Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Тры дзесяцігоддзі ягонае імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ — невядома колькі — не будзе сыходзіць. Пішацца — меней. Бо што ты напішаш пра тое, як расце дрэва? І заўжды, як пішацца акадэмічна, «аб’ектыўна», з раскладаннем і прэпараваннем, адчуваеш: не тое, не так, «трэба глыбей». Як адчуваў дваццаціпяцігадовы паэт, калі пакутліва абіраў-нараджаў свой выключны Шлях (ці, праўдзівей, Шлях абіраў яго), ствараючы паэму «Назаўжды», дзе развітваўся з сілаба-тонікай. Развітваўся не назаўсёды.