- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Ён пачынаў як харыст, артыст, рэжысёр, быў зоркай паэтычнага салону Вацлава Іваноўскага, актыўна пісаў артыкулы і ствараў вадэвілі. Ён быў першы з нашых пісьменнікаў, хто паверыў бальшавікам, апяваў іх разбуральную ўладу, але адзін з першых, хто і расчараваўся ў ёй. Зорка нашай літаратуры 1920-х Міхась Чарот хаваўся пад час сталінскіх рэпрэсій ад гэтай страшнай улады ў алкаголі, але, як і многія іншыя яго сябры і калегі быў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. Трагічны Міхась Чарот, які прайшоў свой імклівы шлях ад вяршынь Парнаса да Пекла — герой нашай сённяшняй перадачы.