be

Лісейчыкаў Дзяніс

Лісейчыкаў Дзяніс

Дзяніс Лісейчыкаў.

Нарадзіўся ў 1979 г. у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёну Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 7 г. Баранавічы (1996), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), магістратуру пры гэтым жа факультэце (2002). У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі абараніў кандыдацкую дысертацыю (2009).

З 2002 г. працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, з 2009 г. – загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, з 2012 г. – намеснік дырэктара.

Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы. У 2013 г. атрымаў прэмію ІІІ Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (г. Каўнас, Літва) за манаграфію «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель у 1720-1839 гг.»

Сфера навуковых зацікаўленняў – гісторыя ўніяцкай царквы, гісторыя штодзённасці, канфесійныя архівы, генеалогія.

Жыве ў г. Мінску.

Лісейчыкаў Дзяніс. Выданьні

Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.
pdf

Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.


Лісейчыкаў Дзяніс

На падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі... Болей »

Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.
pdf

Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг.

зборнік дакументаў
Лісейчыкаў Дзяніс

У зборніку прадстаўлены візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У іх маюцца апісанні 212 цэркваў і 104 капліц у розных паветах Вялікага княства Літоўскага. Сетка звізітаваных парафій ахоплівае звыш 1400 населеных пунктаў.... Болей »

Нашыя святыні

Нашыя святыні

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Мінскага фарнага касцёла, 225-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, 220-годдзю Мінскай дыяцэзіі, Мінск, 7 чэрвеня 2008 г.

Мінскі фарны касцёл — гэта ці не найменш вывучаная мінская святыня, у чыёй гісторыі белых плямаў бадай больш, чым дакладных звестак. Тое, што яна не захавалася да нашых дзён, літаральна адводзіць вочы беларускіх навукоўцаў ад гэтага найстарэйшага рыма-каталіцкага касцёла горада, і хіба толькі ўгодкі... Болей »

Асоба і час 5
pdf

Асоба і час 5

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу... Болей »

ARCHE 05 (116) 2012
pdf

ARCHE 05 (116) 2012

Гуманітарны агляд ІІI

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя.... Болей »

Terra Historica 1/2002

Terra Historica 1/2002


Гісторыя грамадства шчыльна знітаваная з развіццём культуры, якая адлюстрроўвае ўзровень нацыянальнай, класавай, індывідуальнай свядомасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці. Рэлігія – адзін са стрыжняў духоўнага жыцця народа. Відавочна, што мова, на якой чалавек звяртаецца да Бога, накладае свой адбітак... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org