- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Ой, хлопцы, вы мне болей не налівайце, я ўжо такая, якая вам трэба!..» — казала яна, і ўсе смяяліся. Потым яны згвалцілі яе. Лявон нават не помніў, ці ўдзельнічаў у гэтым. Такі быў п’яны. Але заяву ў міліцыю Надзея, гэтак яе звалі, напісала на ўсіх чатырох — і ён адсядзеў чатыры гады. Калі выйшаў, сустрэў Надзею. Выпадкова, на вакзале. Убачыўшы, па вачах пазнаў, больш не па чым. Такія ў яе былі вочы, ну… Як быццам помніў ён іх аднекуль — з нейкага ўтульнага месца, нейкага светлага часу. Але не думаў падыходзіць: чаго? Каб пачуць тое, што чуў на судзе? Калі нават суддзя яе супакойваў: «Пры чым тут фашысты?..» (фрагмент)