- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі б стан беларускай мовы ў нас быў не такі катастрафічны, то я, можа, і не займаўся б [перакладам]. Пераклад у нашай сітуацыі – гэта дадатковая магчымасць прыцягнуць увагу да беларускай мовы, запоўніць усе яе “ячэйкі”.
Ад рэпрэсій найбольш цярпіць беларуская культура, цярпяць беларускія кафедры, беларускія выданні, беларускія музеі, адкуль павыганялі таленавітых людзей. Калі працавалі на кафедры, скажам, беларускай мовы ў БДУ, 3 ці 4 прафесары, і з іх дваіх звольнілі – што гэта будзе за кафедра?
Яна [перакладчыцкая праца] дапамагае выжываць, бо пакуль ты працуеш па 10-12 гадзін штодня, ты адпачываеш ад негатыўнай інфармацыі, якая прыходзіць адусюль. А праца паглынае цябе ўсяго. І калі нейкі літаратурны шэдэўр да гэтай пары не перакладзены, то гэта як дакор нам усім. Таму я працую, усё менш пакідаючы такіх дакораў. Гэта мяне таксама стымулюе.