- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Геральда Баляслававіча Асвяцінскага (1932-2006), які прыйшоў у гэты свет 23 студзеня 1932 г. у пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна. Яго жыццёвы шлях, які працягваўся 74 гады, быў складаны і насычаны падзеямі. Хаця імя Геральда Асвяцінскага не вельмі шырока вядомае беларусам, ён, безумоўна, заслугоўвае ўвагі нашчадкаў, а яго творчы і інтэлектуальны даробак у галінах тэатральнай, літаратурнай і краязнаўчай варты даследавання і памяці. Геральд Асвяцінскі ўвайшоў у летапіс гісторыі культуры Беларусі як шматгадовы дырэктар Віцебскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, а таксама як адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў дзіцячага тэатра “Лялька”. Менавіта пры ім на тэатральную сцэну “прабіліся” першыя творы Уладзіміра Караткевіча, які быў яго далёкім сваяком. Пад псеўданімам “Р[асціслаў]. Асвяціч” Г. Асвяцінскі стварыў інсцэніроўку для “Ладдзі Роспачы”, якая ставілася на сцэнах Беларускага тэатра “Лялька” і коласаўскага тэатра г. Віцебска. За свой даробак у тэатральнай сферы Геральд Баляслававіч атрымаў ад беларускай дзяржавы званне заслужанага дзеяча культуры, а ад калег-тэатралаў прызнанне як добры кіраўнік. (Фрагмент)