- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Так, я не ўпершыню вітаю вас, сябры, са старонак часопіса «Маладосць». Але першы раз — як галоўны рэдактар гэтага выдання. Калі мы рыхтаваліся адзначыць у гэтым нумары юбілей Барыса Сачанкі, я натрапіла на яго ўспамін пра першую сустрэчу з «Маладосцю» і яе галоўным рэдактарам А. Кулакоўскім. І прыгадала, як сама больш за дзесяць гадоў таму, саромеючыся, пагрукала ў дзверы кабінета Генрыха Далідовіча і Казіміра Камейшы — тагачасных кіраўнікоў часопіса. Успомніла, і як спяшалася на кожную сустрэчу з заўсёды ўсмешлівай, прыязнай Раісай Андрэеўнай Баравіковай.