- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Музыку я пачала пісаць значна раней, чым вершы. Музычнасць радкоў, іх рытміка — гэта тое, без чаго я не бачу для сябе паэзіі. У мяне зараз рыхтуецца кніга, у якую я збіраюся ўключыць і свае малюнкі (я яшчэ і малюю ад няма чаго рабіць!), а наогул мяне вельмі цікавіць само прызначэнне паэта і яго сутнасць… Самае галоўнае для паэта — быць пачутым! Я, калі працавала ў бібліятэцы, бачыла тамы не тое што сучасных творцаў — класікаў, якія пакрываюцца пылам ад незапатрабаванасці. Гэта выклікае і здзіўленне, і нават раздражненне ад таго, што ты ірвеш сваю душу, а ў выніку — нуль — кніжка твая стаіць на паліцы… Каб мяне пачулі? Я спяваю — на набярэжнай у Ялце…»