be

Маланкі над Вільняй

Марцінш душ Рэйш Ванда

Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Як пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўскую мову. Вялікі дзякуй табе, дарагая Альма! Не засталіся ўбаку і палякі Вільні – адзін са старэйшых і найбольш вядомых паэтаў Віленшчыны Аляксандр Снежка не толькі элегантна і творча пераклаў вершы з беларускай мовы на польскую, але і дапамог з практычнымі пытаннямі афармлення і выдання зборніка. Нізкі паклон і шчырая падзяка за гэта, пан Аляксандр! Лёс Вільні за гэтыя 700 гадоў ніколі не быў простым і лёгкім – раз-пораз над ёй збіраліся хмары, бліскалі маланкі, грымеў гром, лютавалі завеі. Але пакуль мы, віленчукі, трымаемся разам – нас не зламіць!

Беларускія аўтары: Марцінш душ Рэйш Ванда
Выдаўцы і выдавецтвы: Agencja Wydawnicza Ekopress
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2023
  • Рэдактар: Лукша Міра, Lapinskienė Alma
  • Перакладчык: Lapinskienė Alma, Śnieżko Aleksander
  • Выдавец: Agencja Wydawnicza Ekopress
  • Памеры: 128 с.
  • ISBN: 978-83-67471-20-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 2023 by Wanda Martinsz dusz Reisz
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Дадатковая даведка: На вокладцы выкарыстана карціна Кястаса Умбрасаса (Kęstas Umbrasas) з калекцыі Ванды Марцінш душ Рэйш. Андрэй Паскробка - праект вакладкі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org