- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па вечаровым восеньскім праспекце няспешна ішоў малады чалавек у чорным ваўняным гарнітуры, з тонкім «дыпламатам» у руцэ. Пры хадзе адгорнутыя знізу калашыны цесна аблягалі ногі і адкрывалі снежнага колеру шкарпэткі, якія пасавалі да нізкіх чорных туфляў. Малады чалавек быў прыгожы, асабліва гэтым часам, пры ненатуральным святле ліхтароў. Сустрэчныя жанчыны касілі на яго вочы. Малады чалавек глядзеў пад ногі, на апалае волкае лісце, але адчуваў на сабе чужыя позіркі. У «дыпламаце» ляжала бутэлька крымскай «Масандры» і загорнутыя ў хрусткую слюду ружы. (фрагмент)