- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЯНКА СТАНКЕВІЧ Выдатны беларускі грамадскі дзеяч, лінгвіст і перакладчык Бібліі на беларускую мову Янка Станкевіч (1891-1976) быў адной з фігураў, што спрычыніліся да павелічэньня й умацаваньня беларускай грамады Амэрыкі ў 1940-я-- 1960-я гады. Супрацоўнік газэты "Наша Ніва", яшчэ ў 1918 г. ён выдаў разам з нямецкім мовазнаўцам Р. Абіхтам лемантар (падручнік-буквар) "Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным". 25 Сакавіка 1918 г. Я. Станкевіч быў адным з сябраў Рады БНР, якая абвесьціла стварэньне незалежнай і вольнай Беларускай Дзяржавы.