en

Масла Алена

Масла Алена

Пісьменніца - казачніца. Нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Скончыла Мілашоўскую васьмігодку, пасля вучылася ў Мёрскай СШ №2. З 1984 па 1989 гг. - студэнтка БДУ імя Леніна (факультэт журналістыкі). Працавала фотакарэспандэнтам у газеце “Піянер Беларусі” (“Раніца”), рэдактарам краязнаўчага атдзела ў газеце “Туризм и отдых”, рэдактарам аддзела часопіса “Качели”, галоўным рэдактарам газеты “Переходный возраст”. З 2006 года – загадчык рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Піша казкі. Друкавалася ў часопісе “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Вясёлка”, газеце “Літаратура і мастацтва” і інш. Аўтар кніг “Рождество у крёстной” (2005), “Таямніца закінутай хаты” (2005), “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007), шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Паводле рэйтынгу газеты “Наша ніва” кнігі “Таямніца закінутай хаты” (2005 год) і “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007 год) адзначаны сярод лепшых кніг года. У 2007 годзе адзначана Пасведчаннем чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў “Лепшая беларуская кніга” (Беларуская бібліятэчная асацыяцыя). Маці дарослых дзяцей. Жонка найлепшага ў свеце мужа. Жыццё ўспрымае як суцэльную казку: з рознымі прыгодамі і здарэннямі, але абавязковай перамогай Дабра.

Масла Алена :: Publications

epub

Першая прыгажуня

Казкі
Масла Алена

Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга «Першая Прыгажуня». Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага...… More

epub

Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала


Масла Алена

Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі"...… More

epub pdf

Вандроўка з божымі кароўкамі

казачная аповесць
Масла Алена

Разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам хлопчык Данік выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара, чакаюць хлопчыка наперадзе....… More

epub pdf

Таямніца закінутай хаты

казкі: для сярэдяга школьнага узросту
Масла Алена

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека....… More

pdf

Дзеяслоў 82

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 2 (114) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай...… More

pdf

Верасень 12

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 6 (106) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Нядаўна зайшоў у нашу пасялковую бібліятэку — зачынілі чарговую кніжную кропку на раёне, і новая партыя прыйшла на макулатуру. Стосы звязаных вяроўчынай кніг, на жаль, торты не нагадвалі. Хутчэй — «могілкі хатніх гадаванцаў», якія пакутавалі перад смерцю на нястачу цёплага стаўлення гаспадароў. Абымшэлыя...… More

pdf

Маладосць 5 (726) 2014

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

«Маладосць» – пляцоўка для творчасці маладых? Ці не толькі? Не толькі пляцоўка для творчасці і не толькі для творчасці маладых! Гэта спроба пагуляць з самім словам «маладосць», і тое, наколькі ўдалай будзе гэта спроба, залежыць ад таго, што маюць на ўвазе, вымаўляючы «маладосць», не толькі супрацоўнікі...… More

pdf

Маладосць 9 (718) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Ніна Мацяш. Партрэт, зроблены ў вясновым садзе. Яе любімы партрэт. Як ні хацела Ніна Іосіфаўна ажыццявіць нешта падобнае ў больш сталым веку, але не атрымалася. Яна гаварыла пра гэта не толькі са шкадаваннем — з вялікай удзячнасцю да аўтара працы: «Лепшага партрэта ў мяне няма. Паўтарыць такое не здолеў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org