- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памятаю вашу першую выставу з Тоняй Слабодчыкавай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Потым была серыя перформансаў, Гомель, Калінінград, відэа ў Гістарычным музеі, знятае ў Польшчы. Грузія, захапленне дыназаўрамі і паралельна — лекцыі, экскурсіі. З аднаго боку, шмат падзей і ты пастаянна прысутнічаеш ў полі ўвагі. З іншага — ёсць гэты трыгер непрынятасці. Давай пагаворым пра актыўнасці ў гэтым ключы. — Адна з вялікіх праблем нашага месца, якую я вылучаю, — гэта залішняя інертнасць. Усё сур’ёзна, па гамбургскім рахунку, трэба ўсё выбудаваць... Я за пэўную спантаннасць: давайце будзем гатовыя ў тым ліку да выклікаў, і хай у нашых умовах зрабіць на 200% не атрымаецца. Залішняя сур’ёзнасць спыняе, мяркую, для нас гэта няправільна. Патрэбная дынаміка, абкатка чагосьці новага, а мы чакаем, што з пустога месца народзіцца геніяльная выстава — як мастак зробіць яе, калі ў яго не было пілотнай ці нават правальнай?! Заўсёды адчуваў, што я не чалавек гэтага месца: мне трэба больш прасторы, больш падзей, і я гатовы сам гэтыя падзеі ствараць. Бачу цяпер мастакоў, якія сваю актыўнасць звялі да дзеянняў у інтэрнэце, але мне важнае сапраўднае жыццё: хачу рабіць выставы ў матэрыяле, а не выкласці работы ў сеціве і ўсё. Куратарская праца — вымушаная, але мне яна падабаецца. Таму што пакуль я не бачу праектаў, якія б мяне як мастака задавальнялі цалкам, каб я без сумненняў гатовы быў паўдзельнічаць. Бо як атрымалася: мы ўсе чакалі, калі прыйдзе той куратар...