- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
На пачатку кастрычніка ў Мінску прайшоў ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Традыцыйны, штогадовы, сёлета ён уражваў найперш размахам. У фэсце ўдзельнічалі салісты і калектывы з Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Расіі, Эстоніі. На форуме, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «РК груп», а мастацкім кіраўніком з'яўляецца Расціслаў Крымер, прэзентавалася сем праектаў. Кожны быў адметны па-свойму. І вабіў наяўнасцю зорак першай велічыні.