be
pdf

Мастацтва 10 (427) 2018

Юбілейная ідэя для пятага «Месяца фатаграфіі ў Мінску» падалася мне дзіўнай... Па-першае, я не веру ў схільнасць да пафасу стваральнікаў яго канцэпцыі, а па-другое, праца з паняццем часу занадта складаная для выказвання — яно хоць і калектыўнае, то-бок шматслаёвае, але разлічана на масавага, актыўнага гледача. Наўрад ці настроенага на філасофскія пошукі, наўрад ці з адпаведным слоўнікам, і наогул, мы ж у візуальным полі знаходзімся... Што наш масавы глядач там знойдзе, акрамя фіксацыі? Праграма МФМ, як заўсёды, была насычанай: 18 выстаў у Мінску, Гродна і Брэсце з суправаджаль­най праграмай. Паводле юбілейнага «сэнсавага ядра», вялікі масіў матэрыялу быў аддадзены архіўнаму кірунку, крыху меншы — нядаўнім практыкам і арт-фатаграфіі. Так ці інакш, свае праекты паказалі аўтары з 10 краін, і заўсёдная праблема фестываляў «паспець усё» была невырашальнай. На жаль, некалькі выстаў у наш агляд не ўвайшлі. Але коратка адзначым вялікую партрэтную серыю «Бачнае і cхаванае» Эдварда Кэртыса: для мяне яна стала ключавой, пад гэтым ракурсам — чаму мы глядзім у твары — я і ўбачыла ўвесь «Месяц». Гісторыя Кэртыса і яго праекта вядомая: заказ паступіў на 1500 фатаграфій, а адзняты былі 40 000 здымкаў, у выніку атрымалася 20-томнае выданне накладам 222 камплекты. Гэтыя твары такія далёкія — Паўночная Амерыка, 80 індзейскіх плямёнаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018-10
  • Рэдактар: Каваленка Алена
  • Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Copyright: © 2018 by Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org