be
pdf

Мастацтва 11 (428) 2018

Бе­ла­ру­сы (і як час­тка Рэ­чы Па­спа­літай, і ў скла­дзе Рас­ійскай імпе­рыі) успры­ма­лі Па­рыж ку­ль­тур­най ста­ліцай све­ту. На­вед­ван­не гэ­та­га го­ра­да і зна­ёмства з яго­ны­мі му­зе­ямі лі­чыла­ся ка­лі не аб­авяз­ко­вым, то ве­ль­мі па­жа­да­ным склад­ні­кам гу­ма­ні­тарнай ад­ука­цыі. Усё XIX ста­год­дзе — эпо­ха актыў­ных твор­чых пе­ра­мяш­чэн­няў. Ва Усходнюю Еўро­пу,у Рас­ію едуць на за­роб­кі жы­ва­піс­цы з Фран­цыі, а ў Еўро­пу — пе­ра­й­маць май­стэр­ства —бе­ла­рус­кія мас­та­кі: На­па­ле­он Орда, Ва­лен­цій Ва­нь­ко­віч, на гро­шы ме­цэ­на­таў — Янкель Кру­гер, вы­ха­дзец з бед­най яўрэй­скай сям’і, бу­ду­чы пер­шы настаў­нік Ха­іма Су­ці­на. Пан­яцце «мас­тац­кае па­лом­ніц­тва» ўжо ме­ла на ўва­зе ад­у­ка­цый­ную паездку: твор­цы па­ча­лі пе­ра­ся­ляц­ца на не­ка­ль­кі год у Па­рыж для на­ву­чан­ня і за­роб­ку. Так у фран­цуз­скай ста­лі­цы аста­лёў­ва­лі­ся ба­та­ліс­ты Ген­рых Вейсе­нгоф і Зя­нон Лен­скі,якія скон­чы­лі Ака­дэ­мію мас­тац­тваўу Пе­цяр­бур­гу. У тра­ды­цыі шлях­ты пе­ры­ядычныя пад­арож­жы бы­лі атры­бу­там пад­клю­ча­нас­ці да еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры. З Фран­цыі пры­во­зі­лі не то­ль­кі гу­вер­нё­раў, убо­ры, юве­лір­ныя ўпры­гож­ван­ні і све­жыя мод­ныя ча­со­пі­сы, але і кні­гі, тво­ры для інтэр’ераў ся­дзіб — шпа­леры, кар­ці­ны, мар­му­ро­вую і брон­за­вую ску­льп­ту­ру, ста­ло­вае срэб­ра, каш­тоўныя тка­ні­ны. Прад­ме­ты слу­жы­лі ўзо­ра­мі для мясц­овых май­строў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018-11
  • Рэдактар: Каваленка Алена
  • Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Copyright: © 2018 by Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org