- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для мяне 5-хвілінныя фільмы «Абед», «Сляпая зона», «Прывітанне, зброя», «Дзвюхлапы сябар» не звязаны ніяк. Не бачу іх у нейкай асаблівай сацыяльнай нішы. Гэта наогул старыя праекты, але так, я працую з рэальнасцю і спрабую казаць пра ўнутраны стан, хваляванні людзей — удзельнікаў падзей і гледачоў. У адным выпадку гэта пра неверагоднае жаданне жыць і любоў да жывёл, у іншых — пра жыццё ў той сістэме, дзе напружанне, ціск і гвалт служаць інструментамі яе функцыянавання. «Сябар» — гісторыя для часопіснай публікацыі. «Абед» — хутчэй, мастацкі жэст: я хацеў паказаць сітуацыю немагчымага, бежанцаў, якія не абароненыя, часта галадаюць, хаваюць твары, таму што баяцца пераследу. З імі працуюць валанцёры, там доўгая была гісторыя, але, па-мойму, з некалькіх сотняў іх засталіся толькі каля 50 чалавек. У сюжэце відэа яны змешчаны ў пафасны вакзальны рэстаран. Па сутнасці, гэта фіксацыя перформансу. Вы глядзіце і задаяце сабе пытанні: хто гэтыя людзі, чаму яны тут, чаго яны чакаюць? Ва ўсякім выпадку, я хацеў, каб такія пытанні ўзніклі. І было б выдатна, каб усяго гэтага не было, каб актуальнасць гэтых праектаў сышла ў той жа момант, калі паўстала. Яны прывязаныя да канкрэтных гісторый, але я стараюся лакальнае зрабіць ніверсальным.