be
pdf

Мастацтва 6 (423) 2018

У хо­ле ві­лен­скай Ра­ту­шы на­вед­ва­ль­ні­каў сус­трака­юць слайд-бок­сы, так лю­бі­мыя ў ву­ліч­ных публіч­ных прасто­рах: фа­тагра­фіі і тут па­ўна­вар­тас­на пра­цу­юць як мед­ыум, а супра­ва­джа­ль­ная інфар­мацыя акрэс­лі­вае асноў­ныя эта­пы мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Гэ­та ба­ра­ць­ба за не­за­лежнасць, тра­гіч­ны 1939 год, падзеі рэ­лі­гій­на­га жыц­ця, ка­тас­тро­фа лі­тоў­скіх яўрэяў, эка­на­міч­ная бла­ка­да 1990-х, Кан­сты­ту­цыя 1992-га. Сап­раў­днасць гіс­та­рыч­ных кад­раў,час­тка якіх вя­до­мая як ка­на­ніч­ныя, — не­сум­нен­ная год­насць экс­па­зі­цыі. Літ­ва гля­дзіць на нас усе сто га­доў! На дру­гім па­вер­се — мас­тац­кая вы­ста­ва фа­таг­ра­фій Арту­ра Ва­ляў­гаса «Ка­лі­сь­ці». Па сло­вах ку­ра­та­ра Эдмун­да­са Кел­мi­ка­са, кан­цэп­цыя рэ­трас­пек­тыў­на­га па­ка­зу Ва­ляў­га­са — гэ­та «ге­апа­лі­тыч­ныя раз­мо­вы і по­шу­кі лі­тоў­скай гіс­та­рыч­най рэ­аль­нас­ці». Але мне пад­ало­ся, што ў найбо­ль­шай сту­пе­ні ўвесь шэраг прад­стаў­ле­ных се­рый, а іх тут ка­ля шас­ці, ка­жа пра зме­ны «лі­тоў­скай рэ­аль­нас­ці» ў ча­се. Зна­кі і сімвалы гэ­тай рэ­аль­нас­ці не ад­сы­ла­юць нас да са­вец­ка­га мі­нула­га, але і не за­моў­чва­юць яго. Аўтар паглыбля­ецца ў пе­ра­ме­ны, у памеж­ныя ста­ны, дроб­ныя дэ­та­лі. Ка­лі Ва­ляў­га­су і ўлас­ці­ва кры­тыч­нае стаў­лен­не да су­час­нас­ці, то ў фо­ку­се «Ка­ліcьцi» ака­за­ла­ся іншае — псіха­ла­гізм і вы­тан­ча­ная фор­ма,ко­лер, вы­бра­ныя ра­кур­сы і пла­ны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018-06
  • Рэдактар: Каваленка Алена
  • Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Copyright: © 2018 by Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org