be
pdf

Мастацтва 6 (435) 2019

Асноўны куратарскі праект у Арсенале адразу выклікаў неадназначныя ацэнкі крытыкаў — ад поўнага неразумення да частковага прыняцця з агаворкамі: афрыканскі вектар пераважае ў шкоду іншым, шмат механістычных аб’ектаў, забагата аўтараў-жанчын, занадта жаночае асэнсаванне сучаснага свету. Складана сказаць, добра гэта ці дрэнна, але калі прафесійная публіка бачыць дысбаланс, пэўна, не варта яго ігнараваць. Мне ж уяўляецца важным лішак візуальных скажэнняў, дэканструкцыі і наўмыснае паўтаранае драбненне прасторы. Згода, «жыць у часы пераменаў» — гэта і ёсць кардынальныя разломы і як мінімум трансфармацыі. Але нават прымаючы да ўвагі гэты факт, здзіўляешся жаданню разгарадзіць велізарную, гістарычна актыўную прастору, прыбраць святло, заплесці ў цемры лабірынты са шклом, металам, люстэркамі, дзіўнымі фанернымі загарадкамі. У адным з куратарскіх тэкстаў (Марыся Левандоўска, «Альтэрнатыўнае мінулае») робіцца акцэнт на структуру лабірынта — у гэтым сэнсе «быць чалавекам падчас вайны» больш чым трывожна, што і адноўлена ў экспазіцыйным дызайне. З аднаго боку, асноўны праект біенале — гэта маштаб сусветнай падзеі і відавочная складанасць працы з вялікімі наратывамі. Ключавыя тэмы — міграцыя, ідэнтычнасць, траўма, навакольнае асяроддзе. З другога боку, разрозненасць фармальная, моўная, лакальная. Шматкроць падзеленая прастора — іх увасабленне, трансляцыя хаосу і безнадзейнасці. Як іх пераадолець?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-06
  • Рэдактар: Каваленка Алена
  • Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Copyright: © 2019 by Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org