Маўчанне не дапамагло: кіраўнік PandаDoc Мікіта Мікада на Еўрарадыё 
            
                2020-12-04 21:48
            
            
                        
                
У жніўні 2020 года кіраўнік ІТ-кампаніі PandаDoc Мікіта Мікада запусціў праект па дапамозе супрацоўнікам сілавых структур, якія на знак пратэсту звольніліся з праваахоўных органаў. 
Адказам на гэта стала крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да кампаніі: 2 верасня чатыры супрацоўнікі PandаDoc былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Сярод затрыманых быў адзін з топ-менеджараў PandаDoc 
Віктар Куўшынаў. 
Мікіта Мікада спыніў сваю праграму дапамогі былым сілавікам, трое супрацоўнікаў кампаніі выйшлі на волю, але Віктар Куўшынаў па-ранейшаму застаецца за кратамі.
Ці сапраўды паверыў, што ў адказ на спыненне праекта дапамогі былым сілавікам будзе спынены пераслед кампаніі і яе супрацоўнікаў? Ці адновіць Мікіта Мікада праект дапамогі звольненым сілавікам? Разважае заснавальнік кампаніі PandаDoc 
Мікіта Мікада.