- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Камяк смеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты, ён хутка адвярнуўся, кашляючы і смеючыся, махаючы ўзнятымі над галавою рукамі. — Ніколі іх сюды не пускалі, —яшчэ раз выкрыкнуў ён праз смех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму. Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манеты. (Джэймс Джойс "Нестар" - фрагмент)