be

Мазынскі Валеры

Мазынскі Валеры

Валеры Мазынскі (20 лютага 1947, Вялікае Стахава, Барысаўшчына) — беларускі тэатральны рэжысэр. Стваральнік менскага тэатру «Вольная сцэна». Заслужаны дзеяч мастацтваў (1984), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) і прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978).

Атрымаў адукацыю будаўніка. У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Галоўны рэжысэр драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску (1976—1989). Адзін з ініцыятараў стварэньня дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску.

Многія з пастаўленых ім спэктакляў сталі зьявамі ў тэатральным жыцьці – «Званы Віцебску» (1974) і «Кастусь Каліноўскі» (1978) паводле Ул. Караткевіча, «Сымон‑музыка» (1976) паводле Я. Коласа, «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984) А. Дударава ды іншыя.

Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якой быў восем гадоў да самага яе закрыцьця ўладамі.

Пасьля звальненьня з тэатру працаваў вартаўніком, будаўніком і вахтэрам.

Ставіў зь вязьнямі аматарскі спэктакль «На дне» (паводле Максіма Горкага) у камэры турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў 10 сутак арышту пасьля затрыманьня на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы падчас масавых акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

У 2008 годзе зьняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя». У 2010 годзе зьняў дакумэнтальны фільм «Як пошуг маланкі» пра дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Расьціслава Лапіцкага. У 2012 годзе зьняў фільм пра адзіную жанчыну ва ўрадзе БНР «Палута Бадунова. Успомніць і... не забыць».

Мае двух сыноў — Васіля ды Яўгена.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Мазынскі Валеры. Выданьні

І выберу Радзіму

І выберу Радзіму


Мазынскі Валеры

Фільм пра Міхася Чарняўскага, археолага, пісьменніка, дысідэнта - адну з найбольш яскравых і сціплых асобаў у беларускім Адраджэнні II паловы XX ст. выйшаў на "Белсаце". Аўтар дакументальнай стужкі - Валеры Мазынскі зняў два фільмы пра антысавецкіх падпольшчыкаў - "Глыбоцкую змову" пра Саюз беларускіх... Болей »

Як пошуг маланкі

Як пошуг маланкі


Мазынскі Валеры

Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org