en

Мельнікаў Ігар

Мельнікаў Ігар

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год).

У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Аўтар 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў па гісторыі Беларусі.

Рэдактар беларускай версіі сайта “Гістарычная праўда”.

Мельнікаў Ігар :: Publications

Забытыя героі


Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата...… More

djvu

Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.


Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў....… More

pdf

Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.


Мельнікаў Ігар

Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца...… More

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі....… More

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

тэксты

Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з...… More

ARCHE 5 (138) 2015

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная...… More

Трылогія Ігара Мельнікава пра савецка-польскую мяжу

З Ігарам Мельнікавам размаўляе Яраслаў Іванюк
Мельнікаў Ігар, Іванюк Яраслаў

Памежная трылогія, якая ўбачыла свет у перыяд з 2019 па 2021 гг. расказвае пра розныя этапы функцыянавання даваеннай савецка-польскай мяжы. Першай ў 2019 годзе свет убачыла кніга "Верасень 1939-га. Магілы "неаб'яўленай" вайны". Яна расказвае пра баі Чырвонай Арміі супраць Войска Польскага пачынаючы з...… More

«Беларускі спіс» - апошняя таямніца Катыні


Мельнікаў Ігар

У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў?...… More

На „мяжы цывілізацый”

Новая кніга беларускага гісторыка І. Мельнікава
Мельнікаў Ігар

Даваенная савецка-польская мяжа наклала вялікі адбітак на жыццё Беларусі ў 1920-1930-я гады. Аднак да апошняга часу гэтая тэма была слаба вывучана ў Беларусі. Між тым, той кардон - гэта не толькі кантрабантысты, пра якіх пісаў С. Пясецкі. Барацьба савецкай і польскай выведак у памежным пасе, савецкія...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org