be
pdf

Месца выданьня – Парыж

Выбраныя старонкі часопіса моладзь \"Моладзь\" (1948-1954)

Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача вершаў, аповесцяў, нарысаў ды ўспамінаў чытач знойдзе тут хроніку беларускага жыцця ў Францыі, лісты ад і да рэдакцыі часопіса, а таксама дакументы і ўспаміны аднаго са стваральнікаў “Моладзі” Міхася Наўмовіча. Кніга дае магчымасць пазнаць лёсы людзей, якія апынуліся на чужыне, якія нават здалёк ад сваёй Радзімы не закінулі мову, культуру, назаўсёды засталіся беларусамі. Якія на старонках часопісу стараліся пераказаць нашчадкам веды пра гісторыю сваёй краіны. Апісваючы значныя гістарычныя падзеі, распавядаючы пра знакамітых пісьменнікаў, мастакоў, пра грамадскіх дзеячоў, якія змагаліся за вольную Беларусь, аўтары вярталі памяць і гонар народа. Кніга накіравана да шырокага кола чытачоў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 1
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Памеры: 444с., іл., 21см
  • ISBN: 985-6730-39-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1130, EEDC — 1538, 1538-2, MiOKB — 8884
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org