«Месяц польскай літаратуры»
2022-11-09 21:22
Прастора польскай культуры запрашае на чарговы Фестываль «Месяц польскай літаратуры». Усе сустрэчы анлайн!
У гэтым годзе праграма фестывалю ўключае дзве паэтычныя прэзентацыі і дзве лекцыі.
10 лістапада. Прэзентацыя перакладаў выбраных вершаў знакамітай польскай паэткі Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай з удзелам перакладчыцы Ганны Янкуты.
17 лістапада. Лекцыя «Перыферыйнасць – гісторыя – інтэркультурнасць. Пра «Вясну» Бруна Шульца» д-ра габ. Жанэта Налевайк-Турэцкай (Варшаўскі ўніверсітэт).
24 лістапада. Гутарка з перакладчыцай Кацярынай Маціеўскай пра паэзію Уладыслава Шленгеля з нагоды першай публікацыі яго твораў на беларускай мове.
30 лістапада. Лекцыя праф., д-ра габ. Міхала Кузяка (Варшаўскі ўніверсітэт) «Міцкевіч перад абліччам літоўскасці, украінскасці і беларускасці».
Мадэратар сустрэч – Андрэй Хадановіч.