be
pdf

Мэтадычны дапаможнік беларускага настаўніка

Як вядома, да 1991 году ў Беларусі йснавала агульнасавецкая сыстэма адукацыі зь мінімумам, нават у параўнаньні з суседнімі савецкімі рэспублікамі, асаблівасьцяў ды адметнасьцяў. Пры гэтым, відавочна, належным чынам ня мог выкарыстоўвацца адукацыйны патэнцыял вялікай часткі беларускага жыхарства – традыцыйна вышэйшы, чым у бальшыні рэспублік тагачаснага Савецкага Саюзу. У дачыненьні да нашых суайчыньнікаў існавалі ўсярэдненыя крытэры ацэнкі эфэктыўнасьці адукацыйнае працы, што дапасоўваліся да адпаведных крытэраў, да прыкладу, Узбэкістану альбо Малдовы. Адначасна абсалютным і непадважальным аўтарытэтам мусілі быць розныя прызнаныя савецкай уладаю тэарэтычныя, канцэптуальныя, мэтадалягічныя напрацоўкі расейскіх пэдагогаў, цэнтрам якіх у адміністрацыйным парадку абвяшчалася маскоўская Акадэмія пэдагагічных навук (АПН). У падмурак савецкай гуманітарнай адукацыі былі трывала закладзеныя ня толькі камуністычныя («марксістоўска-ленінскія»), але й расейскія імпэрска-шавіністычныя догмы, а матэматычная ды прыродазнаўчая адукацыя была зарыентаваная галоўным чынам на патрэбы велізарнага савецкага ваенна-прамысловага комплексу. (Л. Баршчэўскі, Уводзіны, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтар Супольнасьць
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Цэнтар Супольнасьць
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
  • Copyright: © 2003 by Цэнтар Супольнасьць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4723
  • Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры падтрымцы фундацыі Freedom House Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Цэнтру Супольнасьць
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org