en

Міхалевіч Міхась

Міхалевіч Міхась

Міхалевіч Міхась – нарадзіўся ў 1958 годзе у Дрысвятах Брасласкага раёну.

Радаводы - па бацьку з Глыбоччыны (былы Дзісненскі павет), па маці з Плісы Смалявіцкага раёну (былы Барысаўскі павет).

З 1962 г. лёс звязаны з Вілейкай (акрамя 6 студэнцкіх год ў Мінску). Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута працаваў урачом-гігіеністам з 1981 г. у Вілейцы, а з 2007 г. у суседнім г. Маладзечна. Прымаў удзел па змяньшэнню наступстваў аварыі на ЧАЭС у маі 1986 г. у Хойніцкам раёне, у дэсанце беларускіх медыкаў у 1989 г. у Ошскую вобласць былой Кыргызскай ССР з мэтай саюзнай дапамогі узмацнення намаганняў ў змаганні з інфекцыйнымі хваробамі. Праца па ахове здароўя грамадства адзначана чатырма загадамі Міністра аховы здароўя Беларусі - дзвумя падзякамі і дзвумя вымовамі, не улічваючы шматлікіх загадаў, спагнанняў і грамат ад кіраўніка установы, абласных і раённых структур. Са студэнцких гадоў займаўся пешымі, воднымі вандраваннямі.

Таксама у 80-х здзейсніў некалькі паходаў пад ветразем па вазерам Карэліі, Азоўскаму, Беламу мору на саматужным разборным катармаране. Аўтар нарысаў “Вада з дзевяці крыніц”, “ Як на Павілле білі кабана на каляды ” “Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады — Маладзечна, “Вілейку і Смаргонь” надрукаваных у “Рэгіянальнай газеце”. Друкаваўся у зборніках “Вілейскі павет”. Асацыяцыяй выдаўцой Рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыя” Беларусь у 2014 г. прысуджана трэццяе месца у намінацыі “Гіторыя краязнаўства”. У 2017 г. выдаў сваю першую кнігу "Пра Вяллю, рыбу і рыбалку”.

Міхалевіч Міхась :: Publications

pdf

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку

нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхалевіч Міхась

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Вяллю — тое, што атрымалася занатаваць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі. Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org