en

Мельнікаў Эдуард

Мельнікаў Эдуард

Мельнікаў Эдуард Рудольфавіч - нарадзіўся у г. Бабруйску 1-га сакавіка 1951 года. Бабруйск, як вядома, – гэта ў Беларусі. Хаця і не зусім...

Бабруйскае дзяцінства – вольнае, «дваравое» - вельмі хутка скончылася і настала пара абіраць шлях. Яшчэ школьнікам друкаваўся ў бабруйскай тагачаснай газеце «Камуніст», а таму меркаваў (хутчэй за ўсе, памылкова), што журналістыка – як раз тая прафесія, дзе волі будзе болей, чым паўсюль. Акрамя таго, хацелася чымсьці дапамагаць людзям (так заявіў падчас уступных іспытаў на журфак БДУ), а таксама імкнуўся і надалей чытаць цікавыя і мудрыя кніжкі. Да гэтага прыахвоціўся з дзяцінства. Можа, і дарма...

Так ці інакш, у 1967 годзе паступіў на журфак, і з трэцяга курса быў пазаштатным карэспандэнтам (зараз бы сказалі: «фрылансерам») на Беларусім радыё і Беларусім тэлебачанні.

Далей – лаканічныя радкі з працоўнай кніжкі:

З 1972-га па 1978 год – малодшы рэдактар, рэдактар, старшы рэдактар, каментатар у рэдакцыі грамадска-палітычных праграм БТ.

З 1978 па 1986 год – намеснік галоўнага дырэктара праграм БТ.

У 1982 годзе ў Ленінградзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1986 годзе сыйшоў выкладаць журналістыку ў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

У 1991-1992 г.г. быў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных арганізацый, што займаліся відэавытворчасцю (фільмы, рэпартажы, рэклама).

У 1992 годзе вярнуўся на тэлебачанне галоўным рэдактарам грамадска-палітычных праграм, потым быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржтэлерадыё Рэспублікі Беларусь.

А тут і выбары 1994 года падаспелі...

У выніку з 1995-га па 2004 гады працаваў прэсавым сакратаром Выканаўчага Сакратарыяту СНД. Потым – генеральным дырэктарам «Белорусской деловой газеты», потым – намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў.

З 2005 года - прафесар Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта (Вільня), выкладчык асноваў журналістыкі.

З 2007 года, з першага дня існавання тэлеканала БЕЛСАТ, – аўтар і вядучы ток-шоў «Форум», а таксама прадусар шмат якіх праграм ды й дакументальных фільмаў.

Гэтая праца мае на мэце ўсё тое ж: дапамагаць людзям. Але зараз, на схіле гадоў, ёсць цвёрдае разуменне: людзі самі павінны будаваць сваё жыцце. А ты мусіш дапамагаць, калі хочаш. І калі можаш.

Вось і ўсё.

Мельнікаў Эдуард :: Publications

pdf

Парадоксы медиа

Информация. Журналистика. Медиа. Общество. Основы медиаграмотности: популярно о сложном
Мельников Эдуард

Книга Эдуарда Мельникова, профессора Европейского Гуманитарного университета (Вильнюс), тележурналиста и продюсера, посвящена важнейшим проблемам медиасферы. Что такое информация? Какую роль выполняет журналистика в современном мире? Что в ней меняется, а что нет? Чего больше в современных медиа — манипулирования...… More

pdf

Иного пути нет

Сборник статей
Мельников Эдуард

Публикации Э. Мельникова в отечественных и российских периодических изданиях за 2000–2011 годы представляют собой исследование опыта белорусской журналистики с позиций онтологических свойств СМИ, сопоставления того, что происходило в Беларуси в эти годы, с европейскими и мировыми стандартами информационной...… More

pdf

Четвертое измерение

Заметки об американском образе жизни
Мельников Эдуард

Прожив в США несколько дней, можно составить определенное мнение об Америке и американцах. На второй неделе начинаешь терять уверенность в том, что хорошо понимаешь происходящее вокруг. Прожив, как я, больше месяца, твердо убеждаешься в справедливости изречения: «Всякое мнение об Америке ошибочно». Но...… More

pdf

Телепрограмма на завтра


Мельников Эдуард

Книга посвящена анализу проблем обеспечения населения Республики Беларусь объективной и исчерпывающей телевизионной информацией. Задаваясь вопросом о причинах стагнации телевизионного вещания в нашей стране, автор – журналист с многолетним стажем работы в эфире – предлагает обратиться к опыту создания...… More

Предпосылки создания независимого и общественного телевидения в Беларуси

Материалы семинара
Мельников Эдуард, Топорашев Юрий

О нашем телевидении, пожалуй, можно говорить словами из старого анекдота: «Я не знаю, что вы думаете, но делать что-то надо...» Авторы этой книги - телевизионные журналисты с большим стажем работы на Белорусском телевидении, стараются разобраться в тех проблемах, которые сейчас являются определяющими...… More

Мастацтва Беларусі 5 (65) 1988

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску. Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы....… More

Мастацтва Беларусі 9 (57) 1987

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску. Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org