Мілагучная, старажытная, вольная і сучасная – якая родная мова беларусаў Падляшша?
2023-02-20 16:59
Наша карэспандэнтка Анна Пятроўская пацікавіліся, што пра родную мову думаюць старэйшыя і малодшыя беларусы Падляшша.
Сёння ў свеце вельмі шмат розных моў. Кожная непаўторная, прыгожая, адметная. Але ў кожнага чалавека ёсць мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з с'ямёю, роднымі, сябрамі, у школе, на працы, ды дома.
Родная мова кранае сэрца, бо яна перайшла нам ад бацькоў, вывучаная ад бацькоў, пачутая ў маленстве. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінула пяцёра студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай – бенгальскай мове.
Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх узгадалі. Наша карэспандэнтка Анна Пятроўская пацікавіліся, што пра родную мову думаюць старэйшыя і малодшыя беларусы Падляшша.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Пімен Панчанка
Апытанку слухайце ў далучаным файле!
эж