Міні-альбом Apošnija Tancory як вынікі 2020-2022
2022-12-23 16:40
"Нарэшце мы дарабілі ўсю працу, нам вельмі падабаецца вынік". Гурт Sož выпусціў міні-альбом Apošnija Tancory.
Гомельскія нефармалы сярэдняга пакалення запісалі "тузін лепшых песень з перарэзаным горлам".
Іх імёны небагата скажуць вам, калі вы не з Гомеля, а калі з Гомеля, то лёгка пазнаеце іх на фота. Выхадцы з розных музычных тусовак працягваюць рабіць разам, сёння гэта электра-пост-панк па-беларуску:
"Мы пачалі працу над міні-альбомам у 2020 годзе, пазней паставілі яго на паузу, бо словы і песні згубілі змест для нас тады. Замест яго мы выдалі відэа Malako (рэжысёр — частка нашай камьюніці Al Medwedsky, ён жа зрабіў цудоўны рэмікс), у якім сказалі ўсё што схацелі і змаглі пра #2020. А пазней былі два гады мутарнага пошуку сябе і аранжыровак. Нарэшце мы дарабілі ўсю працу, нам вельмі падабаецца вынік".